Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Строцава “Reportaż poetycki” з удзелам аўтара і перакладчыцы Наталлі Русецкай

Арганізатары: Дзмітрый Строцаў

Удзельнікі: Дзмітрый Строцаў, Наталля Русецкая

Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка В (ul. Foksal, 11), 13.40-14.10

Кніга Дзмітрыя Строцава «Reportaż poetycki» выйшла ў польскім выдавецтве KEW у 2024 годзе. Гэта двухмоўны руска-польскі зборнік вершаў, напісаных у аўтарскім жанры “паэтычнага рэпартажу” на працягу апошніх пятнаццаці гадоў.

У кнізе аўтар сведчыць аб чалавеку і чалавечнасці ва ўмовах гуманітарнай і палітычнай катастрофы, у абставінах тыраніі і вайны. Строцаў раскажа пра “паэтычны рэпартаж” як пра творчы метад, прачытае выбраныя вершы, беларускія і ўкраінскія пераклады. Наталля Русецкая, перакладчыца значнай часткі кнігі, прадставіць польскія пераклады вершаў і распавядзе пра спецыфіку “сінхроннага” перакладу “паэтычных рэпартажаў” апошніх дзён.