Прэзентацыя кнігі “Алесь Бяляцкі” з удзелам Таццяны Нядбай
Арганізатары: Таццяна Нядбай
Удзельнікі: Таццяна Нядбай
29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка Б), 17.50 – 18.50
Кніга «Алесь Бяляцкі» была надрукаваная ў выдавецтве «Полацкія лабірынты» перад цырымоніяй уручэння Нобелеўскай прэміі міру 10 снежня 2022 года.
Кніга паказвае зараджэнне і станаўленье грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць. У выданні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог з ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасць сказаць яму “дзякуй”.
Трансляцыя гэтага мерапрыемства будзе адбывацца ў суполцы Беларускага ПЭНа ў Facebook.
Tags: Таццяна Нядбай, прэзентацыя, Нобелеўская прэмія, Беласток, Беларускі ПЭН, Алесь Бяляцкі, 2023,