Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Антанаса Шкемы “Белы саван”

Арганізатары: Выдавецтва "Вясна" (Прага)

Удзельнікі: Сяргей Шупа, перакладчык

14 кастрычніка 2023, Вільнюс, 14.10 – 14.50

У верасні ў пражскім выдавецтве “Вясна” выйшаў пераклад адной з найважнейшых кніг літоўскай літаратуры ХХ стагодздзя — рамана эміграцыйнага пісьменніка Антанаса Шкемы «Белы саван» (1958). Гэты раман лічыцца гермэтычна літоўскай кнігай, цяжкай для разумення замежнікамі.

Ён напоўнены гістарычнымі, геаграфічнымі і культурнымі рэаліямі, міфалогіяй, фальклорам, цытатамі і парафразамі літоўскіх культурных тэкстаў. Кнігу прадставіць перакладчык і рэдактар выдавецтва “Вясна” Сяргей Шупа.

 

Tags:

Сяргей Шупапрэзентацыяперакладлітоўская літаратуравыдавецтва ВяснаВільнюсБелы саванАнтанас ШкемаVESNA2023