Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Запрасіў бы цябе ў сваю хату”: сустрэча з удзелам Святланы Алексіевіч, Аляксандра Лукашука,Вікі Біран і Таццяны Нядбай

Арганізатары: Беларускі ПЭН, Полацкія лабірынты

Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Віка Біран, Таццяна Нядбай, Аляксандр Лукашук

Час і месца: 20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка В, 17.30-18.30

Гэтая панэльная дыскусія сканцэнтраваная на асаблівасцях і значэнні літаратуры, створанай у экстрэмальных умовах. Удзельнікі змогуць паглыбіцца ў аналіз твораў, напісаных у перыяды палітычных рэпрэсій і зняволення, дзе творчасць становіцца сродкам выжывання і супраціву. Абмеркаванне таксама будзе датычыць ролі нонфікшн у дакументаванні гісторый змагання за правы чалавека і сведчанняў чалавечай мужнасці.

Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Аляксандр Лукашук, Віка Біран і Таццяна Нядбай.