Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў. Дыскусія з удзелам Ірыны Козікавай, Алега Груздзіловіча, Таццяны Нядбай

Арганізатары: Беларускі ПЭН, Полацкія лабірынты

Удзельнікі: Ірынай Козікава, Алег Груздзіловіч, Таццяна Нядбай

Час і месца: 6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс, 16.10-17.10

Гэтая дыскусія сканцэнтраваная на асаблівасцях і значэнні літаратуры, створанай у экстрэмальных умовах.

Удзельнікі змогуць паглыбіцца ў аналіз твораў, напісаных у перыяды палітычных рэпрэсій і зняволення, дзе творчасць становіцца сродкам выжывання і супраціву. Абмеркаванне таксама будзе датычыць ролі нон-фікшн у дакументаванні гісторый змагання за правы чалавека і сведчанняў чалавечай мужнасці.