“(Не)магчымасць сцяны: hochroth Minsk у Берліне”. Прэзентацыя кніг Таццяны Нядбай і Марыны Хоббель
Арганізатары: hochroth Minsk
Удзельнікі: Таццяна Нядбай, Марына Хоббель, Дзмітрый Строцаў, Андрэй Хадановіч
Час і месца: 20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка В, 15.30-16.30
Прэзентацыя паэтычных кніг Таццяны Нядбай “Там, за сцяной” і Марыны Хоббель “(не)магчымасць пісьма.
З удзелам выдаўца Дзмітрыя Строцава. Мадэратар — Андрэй Хадановіч.
***
паўтарай мне, што ўсё будзе добра
паўтарай
словам не ператворыш пекла
у звонкі рай
але край нас яшчэ не раструшчыў
яшчэ не край
патурай маім слабасцям і важныя словы
паўтарай…
(урывак з верша Таццяны Нядбай)
***
У забітых няма нацыянальнасці
няма мовы
няма планаў на адпачынак
няма сям’і і роднага горада
няма каханых і сяброў
але самі яны ёсць ва ўсіх
у бацькоў і дзяцей
у сяброў, у краіны і свету
яны ёсць
у форме пустэчы
дзе павінны былі быць — яны
(верш Марыны Хоббель)