Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Мы нічога не ведалі…тут на ўскрайку”. Культурны супраціў у познесавецкай Беларусі. Таня Арцімовіч і Таццяна Астроўская

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Таня Арцімовіч, Таццяна Астроўская

29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка А), 17.00 – 18.00

На мерапрыемстве пройдзе прэзентацыя дзвюх кніг: Тані Арцімовіч “Экспериментальный театр БССР в период «оттепели»” (Вільня, 2020) і Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў у савецкай Беларусі (1968-1988)” (Беласток, 2022).

Дысідэнцтва, нонканфармізм альбо супраціў у савецкіх рэспубліках звычайна асацыююць з праявамі радыкальнай палітычнай нязгоды. Разнастайныя практыкі культурнага супраціву, у тым ліку і ў савецкай Беларусі, апынуліся практычна не заўважанымі, бо не ўпісваліся ў існуючую канцэптуальную рамку, сфарміраваную пад уплывам іерархічных рэжымаў веды і культурнага каляніялізму.

У фармаце дыялогу даследчыцы гісторыі культуры Таццяна Астроўская і Таня Арцімовіч распавядуць пра вынікі сваёй працы. А таксама паразважаюць над асаблівасцямі беларускага культурнага ландшафту часу позняга сацыялізму, прычынамі “нябачнасці” і “незаўважнасці” культурнага супраціву, а таксама над тым унёскам, які гэтыя практыкі зрабілі ў агульную гісторыю супрацьстаяння грамадства аўтарытарнай дзяржаве.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags:

Таня АстроўскаяТаня АрцімовічСССРкультурны супраціўБССРБеласток2023