Музычны вечар з Дзмітрыем Лук’янчыкам і Ignas iš Ignalinos
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Дзмітрый Лук'янчык, Ignas iš Ignalinos
Час і месца: 6 кастрычніка 2024, нядзеля, Вільнюс, 20.00-21.30
Дзмітрый Лук’янчык – барабаншчык, вакаліст, кампазітар.
Сузаснавальнік гурта «Troitsa», пасля распаду якой у 1999 годзе рабіў такія праекты, як «Drum Ecstasy і Лук’янчык», «Impedance», «Altanka», «Folkmashina», праект беларускіх этнічных песень з ансамблем салістаў «Класік-Авангард» (дыр. У. Байдаў). Супрацоўнічае з тэатрам.
Нядаўні музычны перфоманс з удзелам Дзмітрыя можна паглядзець тут.
Ignas iš Ignalinos – стваральнік і выканаўца пазітыўнага літоўскага рэгі. Сваёй музыкай і добрай энергетыкай Ігнас дзеліцца больш за дзесяць гадоў.
Паслухаць першы музычны альбом можна тут.