Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Міжнародныя паэтычныя чытанні

Арганізатары: PRADMOVA

Удзельнікі: Маар'я Кангра, Ігар Коцюх, Каця Новак, Юлія Фінкоўская, Андрэй Хадановіч

Час і месца: 5 кастрычніка 2024, субота, Вільнюс, 20.00-21.30

Трое паэтаў з Эстоніі – Маар’я Кангра, Ігар Коцюх і ўкраінка Каця Новак – прыедуць на фестываль Pradmova, каб пачытаць вершы ў арыгіналах і ўзаемных перакладах. Да іх далучыцца ўкраінская паэтка Юля Фінкоўская, якая стварае вершы не толькі на сваёй роднай мове, але і па-беларуску. Мадэратарам вечарыны і беларускім перакладчыкам паэтак і паэта выступіць Андрэй Хадановіч.

Музычнае імправізацыйнае суправаджэнне вечара – Віктар Сямашка.

Глядзець імпрэзу анлайн.