Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Майстар-клас па трафарэтным друку ад Святланы Дземідовіч (патрабуецца рэгістрацыя)

Арганізатары: Святлана Дземідовіч

Удзельнікі: Святлана Дземідовіч

Час і месца: 16 лістапада, субота, пляцоўка С (Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa, 6a), 16.45-18.15

Трафарэтны друк – гэта тэхніка, у якой выкананыя ўсе 45 ілюстрацый да зборніка вершаў Насты Кудасавай “Побач”.

Тэхніка не вымагае мастацкага досведу, пасуе для любога ўзросту. Кожны ўдзельнік выйдзе з майстар-класа са сваёй уласнай працай, па-дзіцячы здзіўлены і шчаслівы.

Для ўдзелу патрабуецца рэгістрацыя. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.