Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Літоўска-беларускі дыялог у вершах: прэзентацыя канцэпцыі анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі па-беларуску

Арганізатары: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў

Удзельнікі: Альвідас Шляпікас, Андрэй Хадановіч, Вітас Дэкшніс, Гедрэ Казлаўскайтэ, Уладзь Гарбацкі, Ванда Марцінш, Марус Бурокас, Марыя Мартысевіч

15 кастрычніка 2023, Вільнюс, 18.20 – 19.30

Як вынік шматгадовай літаратурнай супрацы беларускіх і літоўскіх аўтараў і аўтарак, была надрукаваная анталогія сучаснай беларускай паэзіі па-беларуску (BALTAI RAUDONAI BALTAI, Vilnius: Basilisko Ambasada, 2021). На чарзе – анталогія сучаснай літоўскай паэзіі па-беларуску. Абодва праекты можна разглядаць як вынік міжнародных фестываляў: “Вялікае Княства Паэзіі” (вандроўны фестываль), “Вершы на асфальце” (Мінск), “Паэтычная восень у Друскеніках”, “Прадмова” (вандроўны фестываль). Пра тое, як выглядае беларуска-літоўскае паэтычнае сумоўе ў ХХІ стагоддзі, паразважаюць укладальнікі і перакладчыкі анталогій Альвідас Шляпікас, Андрэй Хадановіч, Вітас Дэкшніс, Гедрэ Казлаўскайтэ, Уладзь Гарбацкі, Ванда Марцінш і (сумадэратары імпрэзы) Марыя Мартысевіч і Марус Бурокас.

Tags:

Уладзь ГарбацкіпрэзентацыяперакладыперакладпаэзіяМарыя МартысевічМарус Бурокаслітоўская паэзіяГедрэ КазлаўскайтэВітас ДэкшнісВільнюсвершыВанда Марціншбеларуская паэзіяанталогіяАндрэй ХадановічАльвідас ШляпікасBALTAI RAUDONAI BALTAI2023