Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Комікс па-беларуску: як бібліятэкары робяцца выдаўцамі. Сустрэча з Кацярынай Веразуб, Мікітам Сеннікавым і Дзмітрыем Біруковым

Арганізатары: Gutenberg Publisher

Удзельнікі: Кацярына Веразуб, Мікіта Сеннікаў, Дзмітрый Бірукоў (Дмитро Бірюков)

Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 12.40-13.40

Бібліятэка беларусаў у Кракаве “Кніжны вырай” ініцыявала выданне па-беларуску комікса Жазэфіны Марк “Trip mit Tropf” – пра складаную хваробу і жыццё з ёю. Комікс выйдзе часткова на сродкі, сабраныя краўдфандынгам, часткова на валанцёрскія і з падтрымкай выдавецтва Gutenberg Publisher. Падчас імпрэзы дазнаемся, як з’явілася ідэя выдання, а таксама пагаворым пра коміксы як з’яву і пра ўкраінскі досвед стварэння коміксаў.

Удзельнікі: Кацярынай Веразуб, Мікіта Сеннікаў і Дзмітрый Бірукоў (Дмитро Бірюков).

Мікіта Сеннікаў – заснавальнік творчага аб’яднання “Сучасны комікс”, арганізатар зборніка “Легенды дрымучага лесу”, аўтар коміксаў “Я бачу”, “А-100 Комікс” і іншых.

Кацярына Веразуб – заснавальніца беларускай бібліятэчкі “Кніжны Вырай” у Кракаве.

Дзмітрый Бірукоў (Дмитро Бірюков) – папулярызатар украінскіх коміксаў ад крамы “Дивотека”.