Казка аўтарская і казка аўтэнтычная: выдавецтва Gutenberg Publisher прэзентуе кнігу аўтарскіх казак Мечыслава Яна Супрона “Залатое зерне”
Арганізатары: Gutenberg Publisher
Удзельнікі: Мечыслаў Ян Супрон, Уладзімір Лобач, Лілія Ільюшына
Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка В (ul. Foksal, 11), 15.30-16.30
Выдавецтва Gutenberg Publisher прэзентуе кнігу аўтарскіх казак Мечыслава Яна Супрона “Залатое зерне” і запрашае на дыскусію пра адрозненне казкі аўтарскай ад казкі народнай.
Удзельнікі імпрэзы гісторык Мечыслаў Супрон і этнограф Уладзімір Лобач паразважаюць пра народныя і аўтарскія казкі, іх адметнасць і ўспрыманне дзецьмі і дарослымі. Некаторыя бацькі не наважваюцца чытаць малым народныя казкі, бо тыя даволі жорсткія. З іншага боку, пераасэнсаваныя аўтарскія казкі набываюць іншыя сэнсавыя адценні: сяляне ў іх болей багатыя, падзеі лагаднейшыя. Ці так гэта?
Мадэратарка – Лілія Ілюшына.