Акустычны канцэрт Лявона Вольскага і прэзентацыя кнігі “Ашуканкі” Яны Вольскай
Арганізатары: Лявон Вольскі, Яна Вольская
Удзельнікі: Лявон Вольскі, Яна Вольская
Час і месца: 20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка А, 19.00-20.00
У межах фестывалю “Pradmova” Лявон Вольскі зладзіць акустычны выступ з кранальнай і душэўнай класікай VOLSKI ды N.R.M., а таксама найноўшымі песнямі, а Яна Вольская, аўтарка кнігі “Ашуканкі”, прэзентуе выданне.
Ілюстрацыі да кнігі “Ашуканкі” зрабіў Лявон Вольскі.
Анатацыя кнігі:
Вы, напэўна, ведаеце дзіцячыя казкі, прымаўкі, вершы, загадкі і нават шкодныя парады. А ці вы чулі пра ашуканкі? Не?
Увага! Перад вамі – першая кніга вясёлых ашуканскіх гісторыяў для дзяцей усіх узростаў.
Чытайце іх таемна ад бацькоў ці чытайце з бацькамі, пераказвайце сябрам шэптам ці гучна, верце напісанаму альбо ня верце, пакуль не праверыце.