ІНШАЯ МОВА: паэзія, аўтафікшн і драма Юлі Цімафеевай
Арганізатары: PRADMOVA
Удзельнікі: Юля Цімафеева, Ціна Вюншман, Альгерд Бахарэвіч
Час і месца: 19 кастрычніка 2024, субота, пляцоўка В, 13.00-14.00
Вершы з паэтычнага зборніка Юлі Цімафеевай Der Angststein гучаць на самых розных літаратурных сцэнах еўрапейскіх краін. Напрыканцы 2023 года яе п’еса “Экстрэмісты” была пастаўленая берлінскім Maxim-Gorki-Theater, а сёлета ставіцца “Вольнымі купалаўцамі” ў Варшаве.
Яе “Менскі дзёньнік” — самая перакладаная кніга, прысвечаная беларускім пратэстам 2020-га. На сёння яна выйшла ў нямецкім, нідэрландскім, шведскім, літоўскім, нарвежскім і беларускім перакладах, англійскі арыгінал кнігі часткова публікаваўся ў кнізе Юлі Цімафеевай Motherfield, што выйшла ў ЗША.
Размова з пісьменніцай пра мову, выбар і спецыфіку жанраў, успрыманне заходнім чытачом, запатрабаванасць у Нямеччыне і досвед супрацы з тэатрам.
На фестывалі адбудзецца размова аўтаркі і яе перакладчыцы Ціны Вюншман. Мадэратар — Альгерд Бахарэвіч.