Габрэйская кулінарная спадчына: лекцыя Алеся Белага, аўтара кнігі “Самы цымус” (гатуем дранікі!)
Арганізатары: Gutenberg Publisher, Валянціна Андрэева
Удзельнікі: Алесь Белы
Час і месца: 5 кастрычніка 2024, субота, Вільнюс, 14.00-15.00
“Самы цымус” – гэта 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага з аўтарскімі ілюстрацыямі Юрыя Таўбкіна.
Аўтар кнігі, гісторык Алесь Белы, нарадзіўся ў Мінску і мае габрэйскія і славянскія карані. Цяпер ён жыве ў Ізраілі і можа падзяліцца сваім бачаннем таго, як захоўваецца памяць пра кулінарную спадчыну там.
Гісторыю кухні Літвы і Беларусі Алесь Белы даследуе паслядоўна і апантана: збірае нават драбнюткія згадкі і правярае арыгінальныя рэцэпты на практыцы. Шмат гадоў ён кансультаваў рэстаран нацыянальнай кухні ў Мінску, а таксама кіраваў аграсядзібай пад Івянцом.
На імпрэзе з падтрымкай “Карчмы 1863” і Лізы Ветравай будуць гатаваць дранікі!
Падзякі: “Зялёнай сетцы” за дапамогу!
Іншыя кнігі Алеся Белага пра кухню: “Наша Страва”, “Belarusian Cookbook”, “Сакатала бочачка. Праўдзівая гісторыя нашых напояў”, “Літвінская кухня”, “Спадчына: традыцыі беларускай кухні”, “Белорусская кухня. Гастрономический путеводитель”, “Senojo Vilniaus skoniai” (“Смакі старой Вільні”, дзве апошнія кнігі ў суаўтарстве).