Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Эпічныя героі: “Іліяда” па-беларуску

Арганізатары: Выдавецтва "Полацкія лабірынты", Беларускі ПЭН

Удзельнікі: перакладчык, выдаўцы, рэдактары кнігі

Час і месца: 5 кастрычніка 2024, субота, Вільнюс, 18.00-19.00

Нядаўна ў выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла другое і папраўленае выданне “Іліяды” Гамера па-беларуску.

“Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы 13 і 12 ст. да н.э.