Дыскусія-прэзентацыя кнігі “Чаму Беларусь не Расея?” Сяргея Абламейкі з удзелам аўтара і Уладзіміра Арлова
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Сяргей Абламейка, Уладзімір Арлоў
7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 11.30-12.40
Кніга Сяргея Абламейкі “Чаму Беларусь не Расея” – зборнік гістарычных і культуралагічных эсэ, прысвечаны падзеям 2020 года і стану нацыянальнага развіцця беларусаў. Абмяркуем балючыя і спрэчныя пытанні нашай гісторыі, тое, што нас раздзяляе і аб’ядноўвае.
Мерапрыемства пройдзе з удзелам аўтара Сяргея Абламейкі і пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова.
Tags: эсэ, Чаму Беларусь не Расея, Уладзімір Арлоў, Сяргей Абламейка, прэзентацыя, дыскусія, гісторыя, Варшава, 2023,