Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія “Гісторыя і геапалітыка: ці можа гістарычнае мінулае рэгіёна вызначаць яго будучыню і сучаснасць?”

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Віктар Якубаў (кандыдат навук), Наста Ільіна (доктарка навук, вядоўца праграмы Intermarium на Белсаце), Валер Булгакаў (кандыдат навук, выдавецтва "Архэ"). Мадэратар - Алег Дзярновіч (кандыдат навук, гісторык і археолаг)

8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А), 18.30-19.50

Ці згодныя вы з самім тэрмінам і феноменам геапалітыкі ў вызначэнні таго, што сабой уяўляе гісторыя развіцця таго або іншага рэгіёна? Смаленск, які быў нядаўна абвешчаны беларускім і еўрапейскім па духу горадам, ці сапраўды можа пахваліцца падобным гістарычным вектарам свайго развіцця? Смаленскае княства – хутчэй арбіта Вільні, Кіева ці Масквы? Беласток і Падляшша – тэрыторыі, чый гістарычны вектар развіцця быў прадвызначаны ці яго прыналежнасць да Польшчы гістарычная выпадковасць? Беларускае і ўкраінскае Палессе – рэгіён з уласным лёсам і вынік штучных размежаванняў або натуральная частка дамінантных этнасаў? Беларусь у цэлым як рэгіён – ці можна сцвярджаць, што яе еўрапейская перспектыва сёння можа трывала абаперціся на гістарычны падмурак?

Удзельнікі дыскусіі: Віктар Якубаў (кандыдат навук), Наста Ільіна (доктарка навук, вядоўца праграмы Intermarium), Валер Булгакаў (кандыдат навук, выдавецтва “Архэ”). Мадэратар – Алег Дзярновіч (кандыдат навук, гісторык і археолаг).

Tags:

Наста ІльінадыскусіягісторыягеапалітыкаВіктар ЯкубаўВаршаваВалер БулгакаўАлег Дзярновіч2023