Дыскусія “Гарачыя кропкі і чырвоныя сцяжкі ў беларускай гісторыі”
Арганізатары: Фестываль PRADMOVA
Удзельнікі: Мадэратар − Павел Баркоўскі. Удзельнікі - Аляксандр Смалянчук, Цімох Акудовіч, Андрэй Радаман
28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка А), 14.50-15.50
За апошнія 30 год у Беларусі выйшла нямала кніг па гісторыі, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, створаныя дзяржавай. Разам з тым, шмат прынцыповых тэмаў надалей нараджаюць дыскусіі: ці наша дзяржава ВКЛ? А Рэч Паспалітая? Ці Каліноўскі – герой? А што з БНР і БССР? Як дзяліць супольную спадчыну з палякамі і літоўцамі? Прычым, дыскусіі не з дзяржавай і ідэолагамі (там умеюць адно забараняць), але і між сабой. Ці гэта нармальна для нацыі ў ХХІ стагоддзі? Ці рэальна і варта разблытваць гэтыя вузлы, або… спрачаемся далей?
Tags: Цімох Акудовіч, Рэч Паспалітая, Кастусь Каліноўскі, дыскусія, ВКЛ, БССР, БНР, Беласток, беларуская гісторыя, Андрэй Радаман, Аляксандр Смалянчук, Алесь Кіркевіч, 2023,