Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Дыскусія “Аб значэнні філасофіі падчас вайны і палітычных узрушэнняў”

Арганізатары: “Лятучы універсітэт” і кампанія салідарнасці з Уладзімірам Мацкевічам “Філосаф у турме”

Удзельнікі: Таццяна Шчытцова, Гінтаўтас Мажэйкіс, Іван Новік, Міхаіл Мінакоў, Біла Арыся. Мадэратар - Андрэй Ягораў

30 кастрычніка 2023, панядзелак, анлайн, 14.40 – 16.40

 

Час мерапрыемстваў GMT+01:00 Цэнтральнаеўрапейскі час CET (Варшава). Трансляцыя мерапрыемства будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Філасофія хоць і накіравана на пошук ісціны, часта лічыцца бяздзейным і непрактычным заняткам. Ці патрэбна нам філасофія зараз, калі побач ідзе жудасная вайна, калі ў краіне працягваюцца беспрэцэндэнтныя масавыя рэпрэсіі, калі абставіны прымушаюць людзей бегчы і шукаць паратунку і прытулку за мяжой? Ці не трэба ў такі час звярнуцца да больш неабходных і надзённых заняткаў, чым філасофія? Ці не будзе зварот да філасофіі зараз ганебным сыходам ад рэальнасці? Але калі гэта не так і калі філасофія ўсё ж такі патрэбна, то на што менавіта павінна быць накіравана філасафаванне сёння? Што вартае і што не вартае філасофскай размовы?

Беларускі філосаф і палітычны зняволены Уладзімір Мацкевіч у сваіх тэкстах і кнігах часта звяртаецца да тэмы месца філасофіі і філосафа ў палітыцы і практычных сферах жыцця. За час занаходжання за кратамі свет пабачылі яго кнігі  “Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам” (2021) і “Свабода і мысленне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасці” (2021). Дыскусія будзе прысвечана абмеркаванню актуальнага месца і значэння філасофіі сёння, а таксама некаторым ідэям Уладзіміра Мацкевіча аб практычнай філасофіі.

Вядучы дыскусіі: Андрэй Ягораў, палітолаг, метадолаг.

Удзельнікі дыскусіі:

Таццяна Шчытцова, доктар філасофскіх навук, прафесар, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня), галоўны рэдактар часопіса “Топас”;

Гінтаўтас Мажэйкіс, доктар філасофскіх навук, прафесар, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна);

Іван Новік, дактарант, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня);

Міхаіл Мінакоў, доктар філасофскіх навук, Інстытут Кенана (Кіеў), галоўны рэдактар філасофскага альманаха “Койнэ”;

Біла Арыся, кандыдат філасофскіх навук, Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (Львоў).

Tags: