Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Да 500-годдзя “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага: гутарка з Каралінай Мацкевіч і Жаннай Некрашэвіч-Кароткай

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: Караліна Мацкевіч, Жанна Некрашэвіч-Кароткая

21 кастрычніка 2023, анлайн, 15.00 – 16.30

Сёлета адзначаецца 500-годдзе аднаго з самых значных твораў беларускай культуры – “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага. Гістарычны кантэкст эпохі, асаблівасці мовы і стылістыкі, а таксама роля ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці – пра гэта і іншае дазнаемся з размовы з прафесаркай, спецыялісткай па лацінскай паэзіі Вялікага княства Літоўскага Жаннай Некрашэвіч-Кароткай і біблеісткай, сябрай Бібліятэчнай рады Скарынаўскай бібліятэкі-музея ў Лондане Каралінай Мацкевіч.

Час мерапрыемстваў GMT+02:00 Цэнтральнаеўрапейскі час (Варшава). Трансляцыя мерапрыемства будзе дасяжная ў пазначаныя дату і час у суполцы фестываля ў Facebook.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags: