“Чалавек шматпавярховы: прэзентацыя кнігі Чэслава Мілаша і дыскусія пра паэта-набеліста
Арганізатары: Gutenberg Publisher
Удзельнікі: Андрэй Бандарэнка, Адам Паморскі, Раса Рыміцкайтэ, Андрэй Хадановіч.
Час і месца: 17 лістапада 2024, нядзеля, пляцоўка А (ul. Foksal, 11), 15.20-16.40
Чэслаў Мілаш (1911-2004) пражыў доўгае жыццё і быў уважлівым назіральнікам большасці падзей, лёсавызначальных для чалавека Цэнтральнай Еўропы. Кім быў Мілаш, польскамоўны жыхар Вільні, літвін у міжваеннай і акупаванай Польшчы, паляк у Францыі, еўрапеец у ЗША? Катастрафіст, чые прагнозы збыліся, – і дзеяч падпольнага супраціву; дыпламат на службе сістэмы – і дысідэнт-выгнаннік; амерыканскі ўніверсітэцкі інтэлектуал – і філосаф-містык…
У дыскусіі з нагоды выхаду кнігі “Чалавек шматпавярховы” возьмуць удзел польскі перакладчык Адам Паморскі, літоўская дыпламатка Раса Рыміцкайтэ, дырэктар выдавецтва “Gutenberg” Андрэй Бандарэнка і ўкладальнік кнігі, паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч.