Доўгі спіс конкурсу «Шуфлядка» 2025
1 min read
Журы конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» вызначылі доўгі спіс.
На этапах доўгага і кароткага спісаў мы не публікуем імёны аўтараў, бо журы чытае «ананімізаваныя» рукапісы. Пасля вызначэння пераможцаў аўтары ўсіх рукапісаў будуць названыя.
З 36 рукапісаў поўнага спісу ў доўгі ўвайшло 28 твораў:
1) Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»
– Аднойчы ў лесе
– Бусел
– Гісторыі лісы-кілбасы: Прыгоды ў казачным замку
– Год чараўніцтва
– Дзяўчо і Лёс
– Дом насупраць піяніна
– Зьнічка на востраве Ічу
– Луна і Нештачка
– Непаслухмяная мама і двойка
– Па ловы
– Пёры, пух і сяброўства
– Прайдоха-Лic
– Прыгоды Божай Кароўкі
– Пушынка
– Серпікі і таямніцы выкрадання
– Сонечны квартал
– Статус продка
– Шкарпэтны монстар
2) Намінацыя «Нон-фікшн»
– Кніга пра любоў і каханне
– Лімінальнасць
*Па рашэнні журы і Аргкамітэта рукапіс «Лімінальнасць» перанесены з намінацыі «Масавыя жанры» ў намінацыю «Нон-фікшн».
3) Намінацыя «Масавыя жанры»
– Забіць Макартні
– Крыж Еўфрасінні
– Мае вандроўкі з капітанам Вячоркам. Дзёньнік штурмана Марылькі
– Матылькі
– Пагарэлец
– Сонечны цмок. Гісторыя ў 6 эпізодах
– Стабілізатар. Мінск 2041
– Шафа з хобатам
Кароткі спіс конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» будзе вядомы ў першай палове чэрвеня.