PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

***** 6-9 кастрычніка 2023, Варшава

Адрас правядзення фестывалю: ul. Foksal, 11

Праграма клікабельная, калі ласка, націсніце на імпрэзу, каб пабачыць апісанне, удзельнікаў і спасылкі на рэгістрацыю.

6 кастрычніка 2023, Варшава
7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
10.00-10.40 Прэзентацыя кнігі "Тастамент Рагвалода" Алеся Аркуша з удзелам аўтара і прадстаўніка выдавецтва "Скарынічы"
10.45-11.25 Прэзентацыя кнігі "Сам" Уладзіміра Някляева
11.30-12.40 Дыскусія-прэзентацыя кнігі "Чаму Беларусь не Расея?" Сяргея Абламейкі з удзелам аўтара і Уладзіміра Арлова
12.45-14.05 "Філасофія, якая прамаўляе па-беларуску". Прэзентацыя серыі "Галерэя чалавечай думкі" выдавецтваў Змітра Коласа і "Энцыклапедыкс". Удзельнікі Павел Баркоўскі, N.F., Пётра Рудкоўскі, Лявон Баршчэўскі, Валянцін Акудовіч
14.10-15.30 Прэзентацыя кнігі "Back to the University's Future. The Second Coming of Humboldt" амерыканскага сацыёлага Стыва Фулера. Мадэратар − Павел Баркоўскі
15.35-16.55 Прэзентацыя зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча "Ператрус у музеі" і беларускага перакладу дакументальнай кнігі "Мінскі дзённік. 2020-2021" Юліі Цімафеевай. Мадэратар - Андрэй Хадановіч
17.00-18.20 Дыскусія „Беларускі тэатр у выгнанні: як знайсці свой шлях”: Іван Вырыпаеў, Юра Дзівакоў. Мадэратар - Андрэй Масквін
18.25-18.55 Узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі ART PRADMOVA 2023
19.00-20.00 "Тры Жаданы": публічная лекцыя Андрэя Хадановіча пра Сяргія Жадана. Прэзентацыя перакладаў на беларускую мову кніг "Месапатамія", "Anarchy in the UKR" і "Іншае імя любові"
20.00-22.00 Ноч паэзіі. Прэзентацыя кніжнай серыі "Паэты планеты". Мадэратар Андрэй Хадановіч
7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка Б)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
11.00-11.40 Размова "Беларускія бібліятэкі за мяжой. Прыклад Жыветэкі" з Аляксандрай Гушчай
11.40-12.20 Прэзентацыя навукова-папулярнага зіна Pamylka з удзелам Настассі Кахан
12.20-13.20 Прэзентацыя праекта "Шрыфтавы Архіў" з удзелам Алы Пігальскай
13.20-14.20 Прэзентацыя паэтычнай серыі выдавецтва "hochroth Minsk" з удзелам Дзмітрыя Строцава, Насты Кудасавай і Андрэя Хадановіча
14.20-15.20 Уручэнне прэміі "Гліняны Вялес" з удзелам Насты Кудасавай і Алеся Аркуша
15.20-16.40 Што такое беларускі літаратурны квір? Дыскусія ад лабараторыі феміністскага пісьма "Расцяжэнне". Анна Б, Паша Анціпаў, Крысціна Грэкава, Тоні Лашдэн. Мадэратарка - Вікта Грабеннікава.
16.40-18.00 Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства "Мальцы выходзяць з-пад кантролю". Мадэратар - Уладзіслаў Гарбацкі
18.00-19.30 Сустрэча з рэдакцыяй “Літрадыё”: Паўлам Анціпавым, Максімам Жбанковым, Андрэем Дудко, Аляксандрам Пажыткам і Ігарам Юхневічам
7 кастрычніка, 2023, Варшава, Пляцоўка С (Sala Widowiskowa OKO, ul. Radomska 13/21)
8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка А)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
11.00-12.00 Прэзентацыя спеўніка "Бяседныя песні" з Сержуком Доўгушавым. Спеўны сход
12.00-13.00 Дыскусія "Ці мусім клапаціцца, каб беларускія кніжкі перакладаліся на іншыя мовы?" Удзельнічаюць Васіль Еўдакімаў, Валянціна Андрэева, Яана Бэрнатовіч, мадэратарка - Наталля Русецкая
13.00-13.40 Прэзентацыя кнігі Іллі Камінскага "Рэспубліка глухіх" у перакладзе Юліі Цімафеевай і Вальжыны Морт
13.40-15.00 Прэзентацыя кнігі Славаміра Серакоўскага і Пшэмыслава Садуры "Супольнасць папулістаў". Дыскусія наконт папулізму ў палітыцы і яго эфекта на грамадства
15.00-15.50 Прэзентацыя кнігі "Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча" Уладзіміра Арлова
15.50-17.10 “Сярэдняя Еўропа”: на руінах адной утопіі: размова Кшыштафа Чыжэўскага, Ярослава Кюіша і N.F. Прэзентацыя серыі кніг фундацыі Pogranicze
17.10-18.30 Прэзентацыя рамана Дамінікі Словік "Зімоўка" з удзелам аўтаркі і перакладчыкаў Алены Пятровіч і Уладзя Лянкевіча. Мадэратар - Андрэй Хадановіч
18.30-19.50 Дыскусія “Гісторыя і геапалітыка: ці можа гістарычнае мінулае рэгіёна вызначаць яго будучыню і сучаснасць?” Віктар Якубаў, Наста Ільіна, Валер Булгакаў. Мадэратар - Алег Дзярновіч.
19.50-21.10 Творчая сустрэча з Сашам Філіпенкам "Праз год: як змяніліся беларусы і кнігі для іх за часы вайны і рэпрэсій?"
8 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка Б)
9 кастрычніка 2023, Варшава