PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Уручэнне прэміі “Гліняны Вялес” з удзелам Насты Кудасавай і Алеся Аркуша

Арганізатары: Алесь Аркуш

Удзельнікі: Наста Кудасава, Алесь Аркуш

7 кастрычніка 2023, Варшава (пляцоўка Б), 14.20-15.20

Літаратурная прэмія “Гліняны Вялес” была заснавана ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў і з’яўляецца найстарэйшай незалежнай (недзяржаўнай) літаратурнай прэміяй Беларусі. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную керамічную фігуру стода Вялеса. У 90-ыя гады прэмія ўручалася ў Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання. У 2019 годзе з’явілася традыцыя ўручаць прэмію падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA: там атрымалі сваю ўзнагароду Ганна Севярынец і Ілля Сін.

Лаўрэаткай “Глінянага Вялеса” мінулага году стала паэтка Наста Кудасава, якая прачытае вершы з кнігі “Побач” і адкажа на пытанні гледачоў.

 

Tags:

прэміяпаэзіяНаста КудасаваГліняны ВялесвершыВаршаваАлесь Аркуш2023