PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Сустрэча з аўтаркай кніг “Італьянскае падарожжа” і “Італьянскае падарожжа. Чао, лета!” Аляксандрай Хамянок

Арганізатары: Аляксандра Хамянок

Удзельнікі: Аляксандра Хамянок

1 кастрычніка 2023, Батумі (дзіцячая пляцоўка), 11. 00 – 11.55

Гераіня кніг Каця страціла маму і жыве з дзядзькам і цёткаю. Дзяўчынка трапляе ў праграму дапамогі дзецям-сіротам і едзе ў Італію. Але доўгачаканае падарожжа аказваецца зусім не такім, якім уяўлялася Каці. Яна не разумее ні слова, сумуе па маме і марыць хутчэй вярнуцца дахаты. Дзяўчынку атачаюць незнаёмыя людзі, зусім розныя: маладыя і не вельмі, спагадлівыя і грубаватыя. Яны дапамагаюць ёй адкрыць новы свет.

На сустрэчы аўтарка раскажа, як ствараліся кнігі, хто стаў прататыпамі герояў і чаму яна вырашыла напісаць працяг гісторыі, а таксама пачытае ўрыўкі з аповесцяў.

 

Tags:

прэзентацыяІтальянскае падарожжадзіцячая літаратураБатуміАляксандра Хамянок2023