PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Літаратурны квіз PRADMOVA (патрабуецца рэгістрацыя)

Арганізатары: Фестываль PRADMOVA

Удзельнікі: 

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка Б), 19.20 – 21.00

Любіце квізы і беларускую мову?
28 кастрычніка ў рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Беластоку адбудзецца беларускамоўны квіз! Прыміце ўдзел, і даведаецеся шмат цікавых фактаў пра беларускую літаратуру і таленавітых аўтараў.  Праверце свае веды і прыемна правядзіце час у займальнай кампаніі.

Літаратурны квіз PRADMOVA — гэта камфортны спосаб адпачыць і разам з тым паварушыць у памяці самыя розныя веды пра беларускую літаратуру. Вас чакае пяць насычаных тураў, падчас якіх вы зможаце праверыць сябе і даведацца штосьці новае. Выбірайце кампанію такіх жа аматараў кніжнасці, абірайце назву каманды і рэгіструйцеся на Літаратурны квіз PRADMOVA!

Рэгістрацыя на квіз па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.

Дадаць падзею ў гугл-каляндар

Tags:

літаратурны квізквізБеласток2023