PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

“Кнігі без літар”: дыскусія аб праекце вольнага слова ў аўдыяфармаце з Яраславам Іванюком і Змітром Бартосікам

Арганізатары: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і фонд "Kamunikat"

Удзельнікі: Зміцер Бартосік, Яраслаў Іванюк, Сяргей Дубавец

14 кастрычніка 2023, Вільнюс, 13.00 – 14.00

У супольным праекце Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і фонда KAMUNIKAT.ORG выкладзеныя ў вольны доступ праз плэеры і YouTube нобелеўская серыя кніг Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”, раман Валера Гапеева “Ноч цмока”, раман Паўла Касцюкевіча “План Бабарозы”, раман Артура Клінава “Локісаў”, кніга Адама Глобуса “Дамавікамерон”, раманы і аповесці Андрэя Федарэнкі, папулярная кніга па гісторыі Беларусі “Айчына” аўтарства Уладзіміра Арлова і іншыя.


Пра ідэю стварэння аўдыятэкі беларускай літаратуры, перспектывы аўдыябукаў распавядуць выдавец Яраслаў Іванюк і пісьменнік, майстар агучкі Зміцер Бартосік.

Tags:

Яраслаў ІванюкСяргей ДубавецМіжнародны саюз беларускіх пісьменнікаўкнігі без літарЗміцер БартосікдыскусіяВільнюсаўдыёкнігіKamunikat.org2023