PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Гучныя чытанні для дзетак “Прыгоды Эліс” з Аляксандрай Хамянок

Арганізатары: Аляксандра Хамянок

Удзельнікі: Аляксандра Хамянок

30 верасня 2023, Батумі (дзіцячая пляцоўка), 14.15 – 15.15

Запрашаем дзетак на гучныя чытанні гісторый пра чароўную Эліс! Яна жыве ў Грынвічы, любіць гуляць у шашкі, а яшчэ яна бачыць будучыню. Падчас мерапрыемства аўтарка не толькі пачытае казкі, але і раскажа, адкуль узялася Эліс, пазнаёміць слухачоў з персанажамі (Эліс і Вожыкам), зладзіць віктарыну і пакажа лялечны тэатр на палачках.

А яшчэ мы разам загадаем жаданні і адправім іх у Вожыкаў Чароўны Бачонак.

Tags:

прэзентацыяПрыгоды Элісказкідзіцячая літаратурагучныя чытанніБатуміАляксандра Хамянок2023