PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

25-26 чэрвеня 2022, Вільнюс

1 min read

25-26 чэрвеня, Вільнюс
Imaguru, Vytenio g.18

Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
25 чэрвеня
12.00 – 12.30 Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Вільнюсе. Выступ гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд»
12.35 – 13.05 Сустрэча з пісьменніцай Ганнай Златкоўскай «Я пісьменнік». Аўтограф-сесія
13.20 – 14.50 Сустрэча-дыскусія з нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Мадэратар – Зміцер Лукашук
15.00 – 16.10 Сустрэча-лекцыя Гінтаўтаса Мажэйкіса «На руінах постсавецкага свету: крызіс усходнееўрапейскіх ідэнтычнасцяў»
15.00 – 16.00 Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі «Стылёвыя казкі». Вядоўца – Ганна Мусалёва
16.20 – 17.00 Прэзентацыя новага нумару часопіса «Topos» «Пераадольваючы аўтарытарызм» (no. 2, 2021). Вядоўца – рэдактарка, прафесарка ЕГУ Таццяна Шчытцова
18.00 – 19.30 Круглы стол «Інтэлектуальныя выданні і медыя і іх уплыў на нацыянальную культуру» з удзелам рэдактара «Krytyka Polityczna» Славаміра Серакоўскага, рэдактара інтэрнет-часопіса «Абдзіраловіч» і «Фрагменты» Ігара Бабкова, рэдактаркі філасофска-культуралагічнага часопіса «Topos» Таццяны Шчытцовай, з удзелам рэдактара «Osteuropa» Фолькера Вайкзэля.
19.40 – 20.40 Сеанс невыдадзенай кнігі. «Біць альбо не біць? – маральная дылема рыцара». Прэзентацыя аўтарскага перакладу аповесці Гінтараса Граяускаса «Гісторыі пра бравага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі». Удзельнікі: Сабіна Брыло, Гінтарас Граяускас
20.40 – 21.40 Ноч паэзіі. Вершы чытаюць: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Югася Каляда, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў
21.40 – 22.40 Музычны выступ Сяргея Башлыкевіча «59 км»
26 чэрвеня
13.10 – 14.30 Лекцыя Вольгі Раманавай «Дзікае паляванне караля Стаха» на экране: канфлікт інтэрпрэтацый»
14.30-15.20 Прэзентацыя выданняў ЕГУ: зборніка «CTRL+S: Еўрапейская спадчына» і навуковага часопіса яўрэйскіх даследаванняў «Цайтшрыфт». Мадэратар – Сцяпан Стурэйка
15.00 – 16.00 Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі «Стылёвыя казкі» ад Ганны Мусалёвай
15.30 – 16.30 Размова пра стварэнне і працу над часопісамі «Макулатура» і «Мінкульт» з Сяргеем Календам. Прэзентацыя кнігі «Дэкалог»
16.40 – 18.10 Дыскусія пра постаць Францыска Скарыны ў літоўскім і беларускім культурных канонах «Друкарня, якая заўжды с табой» . Мадэратар – Сяргей Харэўскі
18.30-19.50 Сустрэча-гутарка з Віктарам Шандаровічам (анлайн) з удзелам слухачоў
20.00-20.40 Прэмія імя Францішка Багушэвіча – 2021
21.00 Музычны выступ спявачкі LEAR. Закрыццё фестывалю PRADMOVA-2022

Leave a Reply