PRADMOVA

Фестываль інтэлектуальнай кнігі

Праект “Фрагменты беларускіх кніг” ад выдавецтва “Янушкевіч”

1 min read

Выдавецтва “Янушкевіч” запускае новы праект, каб зацікавіць тых, хто мае шчыры інтарэс да мясцовай і перакладной кнігі па-беларуску.

На сайце https://fragments.by/ яны будуць знаёміць шырокую публіку з фрагментамі новых беларускіх кніг. Няхай чытач загадзя робіць свядомы выбар, якую кнігу яму варта купляць.

У якасці эксклюзіву зараз вы можаце там знайсці фрагмент новага рамана Сяргія Жадана “Інтэрнат”, які толькі здадзены ў друк. Дарэчы аўтара чакаюць у якасці пачэснага госця на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.

Любы фрагмент можна спампаваць у зручных фарматах.

Пакуль на https://fragments.by/ знаходзяцца кнігі выдавецтва “Янушкевіч”. Але неўзабаве да ініцыятывы могуць далучыцца таксама іншыя беларускія выдавецтвы!

Leave a Reply