Фестываль інтэлектуальнай кнігі

26 і 27 ліпеня: PRADMOVA едзе ў Кракаў на пікнік Letucień!

1 min read

27 ліпеня ў Кракаве адбудзецца фестываль беларускай культуры пікнік Letucień – свята для ўсіх, дзе кожны і кожная знойдзе штосьці для сябе: ад дзіцячай пляцоўкі і фудкорту да DJ-art-VR-зоны і этна-стрэфы ці літаратурнай прасторы. А перад фестывалем адбудзецца некалькі творчых і цікавых імпрэз.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сёлета ўдзельнічае ў пікніку – мы ладзім літаратурную сцэну ў галоўны дзень фестывалю і дадатковыя імпрэзы, якія адбудуцца 26 ліпеня.

Запрашаем вас на нашыя івэнты:

26 ліпеня, пятніца, “Прастора” (ul. Mikolajska 4/6)

16.00 Размова з ілюстратаркай і дызайнеркай Ліліяй Бусаравай.

18.30 Паэтычна-музычны перфоманс з удзелам Віталя Рыжкова, Дар’і Бялькевіч, Ганны Шакель, Уладзя Лянкевіча, Касі Іофe, Андрэя Адамовіча, Віктара Сямашкі і Эрыка Арлова-Шымкуса.

27 ліпеня, субота, Park Jordana

11:30 – 12:00 Сустрэча з «Кніжным Возам»
12:00 – 12:40 Прэзентацыя кніг «Хто жыве ў гаражы» і «Стукі-грукі, што за гукі» з мастачкай Воляй Кузьміч
12:40 – 13:30 Прэзентацыя кнігі «Д’ябал з сёмага класа» Карнэля Макушыньскага
13:40 – 15:00 Літаратурны квіз «Прадмова» (рэгістрацыя тут: )
15:00 – 16:00 Размова пра спадчыну Васіля Быкава разам з перакладчыцай Яанай Бернатовіч і рэдактаркай, перакладчыцай Марынай Казлоўскай
16:00 – 17:00 «5 кніг па гісторыі Беларусі, якія яшчэ не напісаныя»: размова з гісторыкам Цімохам Акудовічам
17:00 – 18:00 Музычны нонфікш: размова з Аляксандрам Чарнухам

Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

????На пікніку вы зможаце набыць кнігі ад выдавецтваў Gutenberg і Kamunikat .
???? А яшчэ можна заданаціць на развіццё праекта фестывалю Letucień.

Leave a Reply