Фестываль інтэлектуальнай кнігі

18-19 чэрвеня 2022, Варшава

1 min read

18-19 чэрвеня, Варшава
Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6

Час Пляцоўка Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
18 чэрвеня
11.00 – 11.30 Пляцоўка А Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Варшаве. Вітальнае слова арганізатараў
11.30 – 11.45 Пляцоўка А Адкрыццё выставы літар «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні
12.10 – 12.50 Пляцоўка В Прэзентацыя кнігі «Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак» Наталлі Станкевіч. Прэзентуе аўтарка, з удзелам перакладчыка Паўла Касцюкевіча
12.45 – 13.00 Пляцоўка А Прэзентацыя праекту «Беларуская бібліятэка ў Варшаве» з удзелам яе ініцыятаркі Аляксандры Гушчы
13.00 – 14.00 Пляцоўка А Прэзентацыя «Белай Кнігі Правасуддзя» ад Прэс-клубу з удзелам прадстаўнікоў беларускіх медыя
13.00 – 14.00 Пляцоўка В Прэзентацыя выданняў ЕГУ: зборніка «CTRL+S: Еўрапейская спадчына» і навуковага часопіса яўрэйскіх даследаванняў «Цайтшрыфт». Мадэратар – Сцяпан Стурэйка
14.00 – 15.00 Пляцоўка А Размова «Krytyka Polityczna» і яе роля ў стварэнні польскай інтэлектуальнай прасторы. Як інтэлектуальныя выдавецкія праекты фарматуюць нацыянальны наратыў». Гутарка са Славамірам Серакоўскім. Мадэратар – Павел Баркоўскі
14.00 – 15.00 Пляцоўка В Прэзентацыя мемуараў Карласа Шэрмана «Блуканец». Прэзентуюць Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай і інш.
15.00 – 16.20 Пляцоўка А Дыскусія «Нацыянальны герой: гісторыя і/ці міф. Па матывах гістарычных асоб 16-17 ст.». Удзельнікі: Мікола Волкаў, Андрэй Радаман, Віктар Якубаў. Мадэратар – Генадзь Сагановіч. Прэзентацыя кнігі Міколы Волкава «Абрысы розныя: малюнкi i чарцяжы гетмана Януша Радзiвiла»
15.00 – 15.40 Пляцоўка В Сеанс нявыдадзенай кнігі. Павал Касцюкевіч чытае ўрыўкі з новага раману «Гісторыка-культурны бардэль адваката Велікоўскага» і адказвае на пытанні публікі
15.40 – 16.20 Пляцоўка В Прэзентацыя перакладаў серыі «Паэты планеты» ад выдавецтва «Зміцер Колас». Мадэратарка – Марыя Мартысевіч
16.30-18.00 Пляцоўка А Дыскусія «Культурны імперыялізм і вайна культур: ці магчымае супраціўленне?». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Таццяна Заміроўская, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч. Мадэратар – Марэк Радзівон.
16.30-17.10 Пляцоўка В «Мабільная радзіма». Прэзентацыя кніг нямецкага гісторыка Фелікса Акермана. Прэзентуе аўтар з удзелам перакладчыцы Алены Талапілы
17.30 – 18.00 Пляцоўка В Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером». Мадэратарка – Святлана Мацкевіч
16.30 – 17.40 Тэатральная
пляцоўка
Спектакль для дзяцей «Залатое кураня» ад праекта Teatr.Tut
18.00 – 19.20 Пляцоўка А Публічнае інтэрв’ю Адама Міхніка на тэму «Рэвалюцыі, Войны і Салідарнасць: урокі 20-21 ст. для Усходняй Еўропы». Мадэратар – Славамір Серакоўскі
18.00 – 19.00 Тэатральная
пляцоўка
Майстар-клас па стварэнні паштовак «Выцінанка і чытанка» і паэтычныя чытанні для дзяцей і дарослых. Вядоўца – творца і педагог Леся Каблукова
19.30 – 19.50 Пляцоўка А Агляд актуальнай сітуацыі ў сферы культуры ў Беларусі «Культура за кратамі» у прэзентацыі Таццяны Нядбай. Агляд навінак анлайн-праектаў, падкастаў і блогаў
19.50 – 20.30 Пляцоўка А Сустрэча-дыскусія з нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Мадэратар – Зміцер Лукашук
20.30 – 22.00 Пляцоўка А Ноч Паэзіі. Удзельнікі: Уладзімір Лобач, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Дзмітрый Строцаў, Анхела Эспіноса. У праграме Ночы Паэзіі таксама прагучаць вершы палітзняволеных Людзей Слова. Вядоўца – Андрэй Хадановіч
19 чэрвеня
12.20 – 13.20 Пляцоўка А Сустрэча-размова «Чужыя сярод сваіх?» з расейскамоўнымі беларускімі аўтарамі Паўлам Анціпавым, Юляй Арцёмавай, Андрэем Дудко
12.30-13.20 Пляцоўка В Прэзентацыя кнігі Аляксея Адамовіча «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ». Прэзентуе аўтар
13.20 – 14.20 Пляцоўка А Прэзентацыя трохтомніка да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Веніяміна Блажэннага. Мадэратар – Дзмітрый Строцаў
13.30 – 14.20 Пляцоўка В Круглы стол «Лісты да Сабак» з прадстаўнікамі незалежных беларускіх выдавецтваў і медыя. Удзельнікі: Алесь Аркуш, Надзея Белахвосцік, Яраслаў Іванюк, Марыя Мартысевіч
14.30 – 16.00 Пляцоўка А Дыскусія: «Логіка для адукацыі. Ці патрэбнае вывучэнне логікі ў 21 ст., каму і для чаго?». Удзельнікі: Пётра Рудкоўскі, Павел Баркоўскі, Андрэй Шуман. Прэзентацыя кнігі Андрэя Шумана Logika Talmudu. Krakow: Copernicus Press. Прэзентацыя кнігі Паўла Баркоўскага «Логіка»
14.30 – 15.30 Пляцоўка В Перфоманс-чытанне выбраных частак кнігі «Манах Вера» у прасторы анімаваных ілюстрацый (ілюстрацыі Цімафея Яржомбека, анімацыя Марыі Пучко) ад паэта Дзмітрыя Строцава
15.00 – 16.00 Тэатральная
пляцоўка
Сцэнічная чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў выкананні Паліны Дабравольскай і Яўгеніі Давідзенка
15.30 – 16.00 Пляцоўка В Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2021. Вядоўца – Таццяна Нядбай
16.00 – 16.40 Пляцоўка А Канцэрт сямейнага ансамбля «Бартосікі»: Зміцер Бартосік (гітара, вакал), Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал), Геральд Бартосік (вакал, блок-флейта)
16.00 – 16.40 Пляцоўка В Сустрэча-лекцыя Алеся Аркуша «Часопіс «Калосьсе» як летапіс белліт андэграўнда 90-х»
16.40 – 18.00 Пляцоўка А Дыскусія «Літаратары і вайна». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Марэк Радзівон, Саша Філіпенка.
18.10 – 19.00 Пляцоўка А Творчы вечар Сашы Філіпенка. Вядоўца імпрэзы – Ірэна Кацяловіч
18.00 – 19.00 Тэатральная
пляцоўка
Прэзентацыя кнігі «Утульныя казкі» Аляксея Кулакова і тэатралізаванае чытанне сумесна з беларускімі акторамі
19.00 – 22.00 Пляцоўка
на вуліцы
Акцыя-канцэрт беларускіх музычных гуртоў і выканаўцаў

Leave a Reply