Фестываль інтэлектуальнай кнігі

1 снежня: воркшоп “Як стварыць свой уласны кніжны клуб”

1 min read

Амерыканскі цэнтр і Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашаюць вас на воркшоп “Як стварыць свой уласны кніжны клуб”.

Калі: 1 снежня ў 18.00 па мінскім часе

Дзе: анлайн у Zoom

Мова: англійская

Мы абмяркуем, якія ёсць віды кніжных клубаў і чым яны адрозніваюцца ў арганізацыі. Пагаворым аб тым, як пабудаваць структуру клуба ў залежнасці ад умоў і магчымасцяў вашага кам’юніці. А яшчэ правядзём сумесны мазгавы штурм і натхнімся на стварэнне сваіх кніжных спісаў для сумеснага чытання і абмеркаванні.

Воркшоп правядзе Эмі Паскучы, незалежны кансультант па навучанні англійскай мове і стварэнню адукацыйных праграм. У Эмі багаты вопыт у сферы адукацыі для дарослых і падрыхтоўкі настаўнікаў. Яна падзеліцца з удзельнікамі сваімі ідэямі, якія дапамогуць кожнаму арганізаваць свой унікальны кніжны клуб.

Далучайцеся, будзе цікава! Спасылка на рэгістрацыю.

Leave a Reply